Дадзены курс дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і публічнымі прамовамі і інш.

 

АСНОЎНЫЯ МЭТЫ ВЫВУЧЭННЯ КУРСА

– выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

– развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы;

– пашырацьі ўзбагачаць прафесійны лексічны запас будучых спецыялістаў, выпрацаваць уменне пактычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

– фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;

– выхоўваць любоў да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

 

 

КАМПЕТЭНЦЫІ

 

-Навыкі арыентацыі ў беларускамоўным працэсе

-Навыкі аргументацыі

-Навыкі падачы матэрыялу

-Крэатыўнае мысленне

-Праца ў камандзе