АПІСАННЕ КУРСА

Дадзены курс дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры,

сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай

мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя і

навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі

паведамленнямі і публічнымі прамовамі і інш.

АСНОЎНЫЯ МЭТЫ ВЫВУЧЭННЯ КУРСА

– выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання

вуснай і пісьмовай мовай;

– развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы;

– пашырацьі ўзбагачаць прафесійны лексічны запас будучых спецыялістаў,

выпрацаваць уменне пактычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па

абранай спецыяльнасці;

– фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі ведаў у іх

прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;

– выхоўваць любоў да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны

беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да

далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.