Вучэбная праграма па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя Беларусі навейшага часу» з’яўляецца складовай часткай модуля ”Айчынная гісторыя”, прызначана для засваення на першай ступені вышэйшай адукацыі студэнтамі, якія навучаюцца па спецыяльнасці 6-05-0222-01 Гісторыя.
Мэта выкладання вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі навейшага часу» заключаецца ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з'явах, падзеях і імёнах айчыннай гісторыі; разуменні яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў; у дакладным уяўленні імі ўзаемапранікненняў і ўзаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні творчай і гарманічнай, з навукова-гуманістычным светапоглядам асобы- Учитель: Сумко Елена